291. Родная старонка

Марина Акулич
Мой родны край, мая старонка,
Люблю цябе з дзяцiнства,
Мне кожная сцяжынка тут знаёма.
Мы аб'яднаны ў адзiнства.

Ва  ўспамiнах мая вёска:
Сад невялiчкi, хата,
Духмянае жнiво палоскай,
I яблык ўраджай багаты.

На ганак ранiцаю выйдзi
З кавалкам хлеба ў руцэ,
Глядзi, як новы дзень зайграе
Агенчыкамi сонца па вадзе.

Тут першае каханне, першы поспех,
Тут песня з працай ладзiцца,
Тут матчына пяшчота, засцярога,
Усе iнакш тут бачыцца.

Буслы, як стражнiкi на дахах
Спакой вясковы сцерагуць.
Нашчадкi, хай вяртаюцца да дому
I каранi свае, хай помняць, берагуць.

Мая старонка, вёска, хата –
Вы сiлы мне дадаецЕ.
I нараджаецца задавальненне,
Як пройдзеш босымi нагамi па расе.