Сэрца дарую табе...

Лена Хикари
Горад мой, родны кут,
Я жадаю, каб ты жыў без пакут!
Каб цябе абыходзіла ліха,
А шчасця было  б ў цябе больш крыху!
 
Цудоўныя месцы, прывабны з маленства,
Малюнкі прыроды, мне сэрца сагрэюць,
Ад іх адыходзяць думкі Купалы,
Яны дапамогуць радзіць мае мары.
 
Паветра тваё, мне дае сілы жыць,
І тут я жадаю тварыць і любіць!
Хай, хтосьці мне кажа:
“Які гэта  цуд?!
Маленькі наш горад,
Увесь на далоні тут”.
 
Магчыма ўсё так,
Але кажа інакш сэрца маё:
“Любі гэты горад і ім ганарыся,
Тут жа бацькі твае нарадзіліся,
Гэтыя месцы шануе сам Бог,
Тут назаўжды твой родны парог”.
 
І гэта не так вось прыгожыя словы,
І мне не патрэбна зусім прапановы,
Сама я ведаю, дзе жыць лепш за ўсё:
Але ж маё сэрца, мой горад, тваё!!!