Бусел

Вера Осыка
У чырвоных, доўгiх ботах
Ходзiць бусел па балотах,
Кожны кусцiк аглядае,
Буслянятам корм шукае.

Доуга ён хадзiў, блукаў,
Ды нiчога не паймаў.
Ну, скажыце, што за лiха?
Будзе ж злiцца i буслiха.

Раптам бачыць недалечка
Хвост змяiны, ўвесь калечкам
Ну, папалася здабыча
Будзе  дзеткам пажывiцца.

Змейка стала уцякаць,
Бусел дзюбай яе хваць.
Шпарка ён з зямлi ўзляцеў
Спрытна на гняздо ён сеў.

Бусляняты запiшчалi,
Свайго бацьку павiталi,
Стаў буслятак ён кармiць
Ешце, дзеткi, будзем жыць!

(На белорусском языке)  Бусел-это аист.