Красавик - апрель

Анна Будзько
http://stihi.ru/2012/02/25/4381

Перевод  с украинского языка
стихотворения Николая Козакевича "Квітень"

Красавік! Калі ўсЁ расцвітае,
Ажывае прырода сама.
І раней наступае світанак,
І знікае, нарэшце, зіма.

Лес прыбраўся ў яркую зелень,
Чутны ўсюды палёты шмяля.
На палях дываны хтосьці сцеле,
Узраджаецца зноўку зямля.

Журавы прылятаюць дадому,
Недзе чутна - зязюля куе.
І адной ёй, магчыма, вядома,
Колькі год хто яшчэ пражыве.

Зацвітаюць у садзе чарэшні,
Алыча, слівы, вішні ў красе.
Можна скінуць адзенне, нарэшце,
Ногі босыя змыць у расе.

Птушкі гнёзды даўно засялілі,
За кватэры ваююць шпакі.
Сонца шчыра даруе нам міласць
Светлых думак і мар трапяткіх!