Студзень- Январь

Анна Будзько
http://stihi.ru/2012/01/24/3110

Перевод с украинского языка
стихотворения Николая Козакевича ,,Січень"

Студзень месяц - штодзённае свята,
Новы Год адчыняе вакно!
Светам ззяюць ялінкі ў хатах,
І частуюць шыпучым віном.

За вакном снег сячэ, вецер вее,
Ў сэрцы штосьці святое ідзе.
Нараджае надзею і веру,
Ды і дзень памаленьку расце.

Ражаство! Усіх збірае ў сем'і,
Прыязджаюць з далёкіх краеў.
Так бывае хіба на вяселлі,
Хто гуляў там, той выпіў і з'еў.

Ды не тое, што трохі паснедаў,
Так наеўся, што год не схачу.
Кум да кума, сусед да суседа
Ходзяць у госці, ды песні гудуць.

А ў вёсках гуляюць батлейкі,
Там і чорт,там і жыд, і каваль.
Зоры ў небе заводзяць прыпеўкі,
Снегу шмат накідала, на жаль.

Студзень месяц - штодзённае свята,
Ён прыносіць і радасць і смех.
Хай здаровы ўсе будуць, багаты,
І каб шчасця хапіла на век!


фото из интернета