Бабуля, да 27. 02. 2009

Екатерина Сурма
Твая далонь у маёй далоні.
Ідзе змаганне за жыццё.
Усё мацней сціскае скроні
Мне паўсвядомасць-забыццё.

Адна другой бяссонней ночы,
Згараюць у чаканні дні.
Твае зажураныя вочы
Яскравей прагнуць цеплыні.

Мне толькі верыць застаецца,
Што выйдзеш з прадсмяротных мрой.
Ты чуеш? - побач сэрца б'ецца,
Адданае табе адной.