Прыходзь на мяне паглядзець

Диана Колесникова
Ганна Ахматава

Прыходзь на мяне паглядзець

Прыходзь на мяне паглядзець.
Прыходзь. Я жывая. Балюча мне.
Гэтых нікому рук не сагрэць
Вусны гэтыя кажуць: “Хопіць!”

Кожны вечар да акна падносяць
Мае крэсла. Я бачу дарогі.
О, цябе лі, цябе ль папракну
За апошнюю горыч трывогі!

На зямлі не баюся нічога.
У задыханнях цяжкіх бледнею.
Толькі ночы страшны ад таго,
Што твае не ўбачу вочы ў сне я.