Дзве радзiмы

Елена Матвиенко Кобзева
Па праву нараджэння  - украінка,
Я вырасла пад небам Беларусі.
Якой зямлі я тонкая былінка,
Да гэтае пары не разбяруся.

Есць дзве зямлі, якімі ганаруся.
Нібыта крылы, дзве мае айчыны.
Баліць мая душа аб Беларусі
І моліцца за шчасце Украіны.

Сясцер славянскіх, іх размежавалі.
Мне так няемка, быццам бы дзіцяці,
Якога, каб збянтэжыць, запыталі:
 “Хто даражэйшы: бацька або маці?”

Ад каранеў сваіх не адракуся,
Але нікому крыўдзіць не дазволю
Старонку, што завецца Белай Руссю,
Якую я люблю да слез, да болю.


3.02.2001

ДВЕ РОДИНЫ

На белый свет пришла я украинкой,
Но выросла под небом Беларуси.
Какой земли я тонкою былинкой
Являюсь, до сих пор не разберусь я.

Двукрылое во мне пылает пламя.
И выбирать, наверное, негоже,
Из двух земель (как меж отцом и мамой)
Которая мне ближе и дороже.

Есть две земли, которыми горжусь я.
Их завещаю дочери и сыну.
Болит моя душа о Беларуси
И молится за счастье Украины.