Увосень

Анна Атрощенко
Ціхая зара
Гойдае нябёсы,
Яшчэ спіць рака,
Не цалуе плёсы.

Яшчэ з вышыні
Не смяецца сонца,
Не пяюць стрыжы
Песні ля аконца.

Спяць яшчэ кусты,
Дрэвы і ялінкі...
І на дол пусты
Упадуць расінкі.
  (Зборнік вершаў "Чырвоны Рог" (2000)