Вечаровае

Анна Атрощенко
Вечар зноў сумуе,
Горка плача ўпотай...
Болей не чаруе
Восень  пазалотай.

Кружыць дзесьці ў полі
Шлях, людзьмі забыты,
І шчымлівым болем
Лёс наш апавіты.

Быццам у тумане
Нейкім адмысловым,
Кліча на спатканне
Лета цёплым словам...