Беларусь

Алесь Зенкевич
Беларусь – сінявокая мара,
Васількамі між жыта квітней,
Каб ніводная змрочная хмара
Не пужала тутэйшых людзей.

Зіхаці Ты прыгожай вяселкай,
Матылькамі ў паветры лятай,
Каб трава была мяккай, не колкай
І каб цеплым быў сонечны май.