Иллюзии Ощущений. Эдгар По

Олег Буйницкий
ІЛЮЗіі  АДЧУВАННЯЎ. ЭДГАР ПО.

...са стогнам здзьвігаюцца сьцены -
каб не выпаўз жывым...
...сэрца збегла - апусцелі вены,
быццам,
няма крыві...
...плач віртуяльны –
ня ціснуцца слёзы...
...галава, як гарбуз,
аб сьцены грыміць...
...вар’яцтва – забава цвярозых.
Паэтаў  немагчыма лячыць...
*+*
ноч, кава, цыгарэтка, Лоджыя.