Прыемна вершы чуць

Алесь Зенкевич
Прыемна вершы чуць на роднай мове.
Яны нібыта спевы жаўрука.
Журчыць ад продкаў даннае нам слова,
Як па вясне разліўшыся рака.

Яшчэ спяваюць песні нашы людзі,
Будзь то Каляды, Спас ці Вялікдзень.
Я ведаю, у дзетак нашых будзе
Заўсёды цёплы сонечны прамень.