Ружы

Алесь Зенкевич
Малявалі дзеці ружы
На паперы  фарбай яркай.
Чырванелі твары дужа,
У пакоі стала жарка.

За вакном жа завіруха,
Лёд бясконца, снег калючы.
Стогне вецер, як старая,
Што ўдарылась балюча.

Будуць рады маці дзетак
Атрымаць кавалак лета
На малюнках розных кветак.
Нейкi цуд  ўся справа гэта.