ПРА КАХАННЕ І НЕ ТОЛЬКІ...
Думак вечнае блуканне...
Запаліла зоркі ноч.
К сэрцу прытулю каханне -
Ты, глядзі, яго не змроч!
Сум душою апануе,
Месяц цягне свой струмень.
Мо каханне не існуе?
Ці абрыдне ўжо праз дзень?
Але я ў каханне веру,
Яму дзверы адчыню.
Дзіва, што не кавалеру
Дам сваю гарачыню.
Рыфма вабіць, быццам кветка,
Прадстае ва ўсёй красе.
Кажуць людзі: "Вось паэтка.
Вершы новыя нясе..."
П.С. Почему-то комп выбрасывает буквы і не могу заглавіе правільно напісать.
(Фото взято из интернета)