Не зайдросцi

Алесь Зенкевич
Не зайздросцi  ў снежанi мне,
Што кахаю і бачу вясну
У замёрзшым, халодным вакне.
Што лятаю, i мне не да сну.

Апынуўся ў палоне вачэй
І цяпла ад далоней тваіх,
Твайго смеху, як горны ручэй -
Мы падзелім яго на дваіх.