Чэрвень - Июнь

Анна Будзько
http://stihi.ru/2012/06/07/6429
перавод на беларускую мову

Дачакалася лета прырода,
Людзі вельмі чакаюць цяпла.
У надвор'і па-летняму згода,
Бузіна навакол расцвіла.

Птушкі ўжо птушанят навучаюць,
Як лятаць, ежу як здабываць.
Яны песні паўсюдна спяваюць,
Ім на ўсё стала часу хапаць.

Чырванеюць у лесе суніцы,
І клубніцы ўжо спець пачалі.
І звініць на лугах касавіца,
Зелянеюць пад небам гаі.

На рабоце да вечара людзі,
Толькі дзецям свабоду далі.
І звініць чысты смех іх усюды,
Завяршыліся ў школах балі.

Чэрвень нам навальніцы паклікаў,
Чуцен грома раскацісты бас.
Вецер сена ў копнах раскідаў,
Што складалі на зіму ў запас.

А квактухі вядуць куранятак,
Качаняты за качкаю - ў стаў.
Чэрвень месяц - ёсць лета пачатак,
Але ён жа прыйшоў, ён настаў.