Чэрвень

Алесь Зенкевич
Ліпа старая цвіце кожны год.
Пчолы гудуць і вядуць карагод.
Потым у вулеях будзе мядок,
Ім пачастуе нас сталы дзядок.

Клевер, таксама цвіце каля плоту.
Пчолам на радасць, а дзеду забота.
Трэба скасіць, ды шкада меданосу,
Цягне валынку стары з сенакосам.