Купальскае

Алесь Зенкевич
Папараць-кветку шукалі ў лесе мы разам,
Не пажадаўшы прывабiць нiкога з сабой.
I па шчаслівых вачах нашых бачна адразу,
Трапілі ночкай мы гэтай у пастку з табой.

Пастка чароўная проста завецца каханнем.
Мы не шкадуем, што далi сябе заманiць.
Добра, што сёння анёл распачаў паляванне,
Гэтую ноч нам нiколi цяпер не забыць.