Вышэй за неба

Сергей Путырский
На белых тварах застывае каменны крык жалезных сцен.
Ад нашых сэрцаў адрываем той чорны бруд, ганебны спеў.
Яшчэ адзін, мы крок за крокам, бліжэй да будучых ахвяр.
Сваёй крывёй, крывёй жывою, адмыем родны нам абшар.
Ці мае сэнс знікаць у цемры, бязгучна так па аднаму.
Ці мае плён вышэй за неба ўзляцець імгненнем у вышыню.
І ўсё ж мы разам, мы не згінем, на волю рвецца дзікі стон.
У дрыгве трываем як на ільдзіне, мы крочым доўгім ланцужком.
Калі ж уздымем сцяг свабоды з чырвонай стужкай на крыле,
Калі ўздыхнем мы поўнай грудьдзю і пераможам ў барацьбе,
За ўсе былыя пакаленні за тых, хто больш ужо не тут.
Жыццё прайшоўшыя сумленна, хто верыў цалкам у родны кут.
Народам станем звацца, браце, з зямліцай нашай па над намі.
Калі адмыемся ад смецця, што нам па грудзі пад нагамі.
Мы будзем жыць, мы будзем верыць, нам дапаможа вечны бог.
Мы будзем жыць на белым свеце, сыноў радзімы цэлы стог.
На нашых тварах ажывае ўсмешка поўная святла.
У сваіх сэрцах адкрываем бязмернасць простага дабра.
Яшчэ адзін, мы крок за крокам, бліжэй да патаемных мар.
Сваёй душой, сваёй любоўю адновім родны нам абшар.