Из белорусской поэзии, С. Соколов-Воюш

* * *


Маўклівых зьнішчаюць свае і чужыя,
Маўклівыя самі зьнішчаюць сябе,
І рыфмы ўстаўляю ў радкі як нажы я
З надзеяй, што трэба яны маладзьбе. 


Яны, маладзьба, яшчэ вырасьце ў моладзь,
І голас расправіць над сьветам крыло.
Гэй, кат і тыран, хоць пятлю, хоць ярмо ладзь,
Усё, што ні зладзіш — дзярмо і трухло. 


Паточацца ў норы зласьліўцы і хціўцы,
Здабудзецца воля юнацкай крывёй,
І борзьдзенька прыйдуць па волю маўкліўцы,
Каб моўчкі і прагна нацешыцца ёй! 


Ды воля ня можа няволяю стацца,
Хаця й абдымае мацней ад пятлі,
І трэба ці крыкнуць, каб разам застацца,
Ці моўчкі пакінуць абшары зямлі.

— Жыве Беларусь!
ці
— ...Long live...
ці
— Niech zyje! 

Абы не маўчаньне ў зацятай губе —
Маўклівых зьнішчаюць свае і чужыя,
Маўклівыя самі зьнішчаюць сябе.


ВОЛЯ І ПЯТЛЯ


Гэй, ляці ў высі, малады саколе!
Быццам на далоні пад крылом зямля,
А па ёй, як глянуць, ходзяць навакольлем,
Ходзяць навакольлем Воля і Пятля. 


Што ж яны блукаюць, што ў сэрцы маюць? —
Недзе там ў пушчах, аж займае дых,
Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць,
А Пятля шукае хлопцаў маладых. 


І няма спакою ў юначых душах,
І зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць.
Воля дасьць ім крылы, а Пятля задушыць —
Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волі жыць. 


Над сялянскай хатай, над сялянскім полем,
Дзе ўздымае колас свежая ральля
Над маім народам, над ягонай доляй,
Над ягоным лёсам — Воля і Пятля!
 

 * * *
Зьберажы Яе, мая Пагоня,
Для мяне і краю зьберажы,
Калі меч пагрозьліва зазвоніць
На лязе усходняе мяжы. 


Калі сінь маіх вачэй спатоліць
Жудасную прагу гругана,
Не вядзі Яе у тое поле,
А скажы, што вольная Яна. 


Ноч. Слата. Бязбожным звонам звоніць
Княства здрады, цемрадзі, ілжы...
Зьберажы Яе, мая Пагоня,
Для жыцьця і краю зьберажы.


Рецензии
не жыццё, а пекла ў майго народа
хай загіне, сдохне
тройчы праклятая ўлада!

Лева-С   23.06.2012 15:42     Заявить о нарушении
Есть сайт белоруской поэзии -Родные вобразы, http://www.rv-blr.com/litaratura , возможно Вам будет это интересно.Там и малоизвестные поэты, и хорошоизвестные и поэты-изгнанники.
А тема власти и народа - старая тема, больная тема.

Марианна Давиша   23.06.2012 21:35   Заявить о нарушении
Сегодня день рождения гениального поэта - Анны Ахматовой.

Марианна Давиша   23.06.2012 21:36   Заявить о нарушении
Спасибо!

Лева-С   23.06.2012 23:05   Заявить о нарушении