Лiпеньскi дождж

Алесь Зенкевич
Шэрае неба, хмары плывуць нібы чоўны.
Кроплі дажджу барабаняць каменнем па даху.
Слоік шкляны, што пад дзіркай, вады ўжо поўны.
Вецер з маланкай нагнаў непадробнага страху.

Куры схавалісь і жмуцца камкамі к парогу.
Тузік, таксама спужаўся, скуліць, падвывае.
Трактар праехаў, знайшоўшы знянацку дарогу.
Дождж разышоўся сур’езна, траву палівае.