Ранак

Алесь Зенкевич
Бэзавы водар вітае вакол.
Кроплі расы зіхацяць на пялестках.
Голуб у паветры нібы анёл.
Шэры сабака ляжыць на памостках.

Хлопец суседскі на працу ідзе,
Не заўважае ён цудаў у ранку.
Цетка Анюта палошча ў вадзе
Тую анучу, што трапіла з ганку.