Срэбраны лак

Владимир Апрелев
Адштурхніся смялей,
І ўзляці ў нябёсы.
Шэры колер звычайна
Прыкмета тугі.
Распляліся дзівосна
шыкоўныя косы...
Даравання не будзе:
малі не малі.
Сцісні нервы ў кулак,
Кінь зноў позірк нясціплы
На вясны прыгажосць,
На квітнеючы мак,
На касцёр, на спатканне,
На профіль нязвыклы,
На адбіты ў люстерцы
Мой срэбраны лак.

13.05.12