Мужык iшоу сабе дадому

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Мужык ішоў сабе дадому.
 Глядзіць – асфальт вакол разрыты,
 Бардзюры – бы ўздымалі ломам,
 А лаўкі – як збівалі бітай.

А ля пясоніцы вялікай –
 Абрысы ямы глыбачэннай
 І ў ёй – гарэза-Вераніка –
 Увязла ажно па калені.

У ручках – новая лапатка,
 На твары – бруд, пад ім – усмешка,
 А ў вочках скачуць чарцяняткі:
 "Уф! Нагулялася , нарэшце!"

6.08.2010