Леры Сом

Демьянова Татьяна Дмитриевна
Леры Сом

“Калі я знікну (гэта будзе хутка)”…
“Калі я знікну – першая з кагорты…”

З кнігі Леры Сом “…………..зорка”
-----------------------------------------------------

Балела сэрца…  Ныла ажно суткі…
Ледзь  пульсавала ў стоме і без веры.
“Калі  я знікну (гэта будзе хутка)” –
Лілася  роспач  вершам на паперу.

“Калі я знікну – першая з кагорты…”
Як быццам дзень апошні – на пастоі.
Парыў душы? А мо…  парыў аорты?
Альбо пакуты сэрца ноччу злою?

Дзе па лязе завостраному – пехам,
А дзе паўзком  па чырвані  вуголля.
“Калі я знікну”…   
Вецер доўгім рэхам
 Гукае знічку, знікшую на полі…

23.1.2010