Прамiльгнула лета

Алесь Зенкевич
Прамільгнула лета знічкай,
Дзе грыбамі, дзе сунічкай.
На парог ступіла восень...
У амшарах зелень сосен,
На  ўскрайку журавіны,
Побач жоўтыя карціны.
Кружыць лісце карагодам,
Баль апошні ў прыроды.