Адчуванне вясны

Светлана Рыжкова 3
Аб чым размаўляюць бярозы
На ранні ў пабуджаным лесе?
Аб тым, як хвалююцца лозы,
Пачуўшы вясновыя песні.

Аб сонейку, што над Айчынай
Плыве ўжо даволі высока,
І скора ўвесь дол у лагчыне
Прапахне бярозавым сокам.

Аб полі, што мірна чакае
Сваіх ненасытных зярнятаў,
Аб кветках, што ветрык гайдае
Пад шчэбет малых птушанятаў.

Аб жвавай вясковай дзяўчынцы,
Што цешыць у сэрцы каханне
І зноў запаветнай сцяжынкай
Бяжыць праз лясок на спатканне.

Аб чым размаўляюць бярозы?
Ты хочаш дазнацца паболей?
Тады запытайся ў росаў,
Што ззяюць у радзімым прыволлі.