Вось тут бягуць мае гады

Светлана Рыжкова 3
Вось тут бягуць мае гады...
Нікуды мне ад іх не дзецца.
Я не мяняю гарады
У пошуках другога месца.

Я не блукаю па Зямлі,
Не цешу мараў у хвалях мора:
Люблю бязмежныя палі,
Нябёс блакітныя прасторы!

Чароўных думак салаўя
Не зведаць, седзячы ў хаце.
Адчуць мелодыю жыцця -
І ёсць галоўнае багацце!