Адзiны мой...

Надежда Верас
               
              стихи на белорусском языке

   Усё таму, што ты ў мяне – адзіны…
   Маланкай у сэрца бліснуў нечакана.
   Ці  бога дзякаваць мне за гадзіны,
   Калі тваёй была жаданай і  каханай?

   На ростанях стаю. Завея плечы
   Мне агарнула холадам трывог…
   Усё мінае, толькі ёсць у свеце рэчы,
   Якія б і ўсявышні адмяніць не змог.

   З’яўляйся ў снах маіх салодкай мрояй,
   Кранай душу маю і позіркам, і словамі…
   Хачу не ведаць  больш я  супакою!
   Хачу з табой ісці дарогаю жыццёваю…