Для дзяцей

Надежда Чмара
Па сцяжынцы бягу на зiмовую горку.
Там  чакае мяне лепшы сябра - Ягорка.
Буду з iм я гуляць  i катацца на санках,
Потым соладка спаць аж да самага ранку.
На нябесах Анёл  пазасвечвае зоры,
А на вокнах мароз намалюе узоры.