Липень - Июль

Анна Будзько
перевод с украинского языка стихотворения
Николая Козакевича " Липень"
http://www.stihi.ru/2012/07/27/5920

Лета, поўдзень, жара несцярпіма,
Ліпень месяц, дзе ліпы цвітуць.
Па ілбе пот цячэ, над вачыма,
Лепш зайсці ў цянёк і заснуць.
Але дзе там? Работы навалам,
Трэба сена касіць і сушыць.
Спёкі большай амаль не бывала,
Але неяк жывем, будзем жыць!

Разнатраўем фарбована поле,
Пахаваліся ў лесе грыбы.
Людзі сена складаюць у стогі,
Як заморскія, быццам, скарбы.

Наліваюцца яблыкі, грушы,
І гародніна ў шыркі расце.
І надзеямі поўняцца душы,
Добра родзіць, што добра ўзыйдзе.
Бо вясной засявалі да стомы,
Палівалі, палолі не раз.
Як міне месяц, будзе вядома,
Ці пакінем што-небудзь у запас.
А пакуль толькі праца ды праца,
І ў суботу ніяк не спачыць.
Не дае адпачынку турбота,
Але мусім - калі хочам жыць.