Дактары

Светлана Рыжкова 3
Карагодзіць дожджык рэдкі...
Тут званок - стаіць суседка:
"Захварэў мой бедны кот -
Не бярэ нічога ў рот.
Можа, пойдзем ды паглядзім:
Штосці,мо, удваіх наладзім..."

Паглядзелі - кот ляжыць:
Ледзьве дыхае, а жыў.
"Што ж рабіць, - мяркуем разам,-
Як лячыць тае заразу?"

Да мяне суседка кажа:
"Чула я, што вельмі важна
Найперш коціка "абмыць",
Каб займеў ту саму прыць...
А каб лётаў зноў на "стрэлкі" -
У рот зальем яму гарэлкі..."

Як сказалі, так зрабілі:
Харч на стол - ката "абмылі".
Ну і Ваську дзеля справы
Залілі гарэлкі з кавай.

Тары-бары, тра -та-та...
Паглядзелі ў бок ката!!???
Кот ляжыць працяўшы лапы,
Вочы ўгору - не да сватаў!!!

"Мабыць, сдох, - суседка кажа, -
Трэба Васеньку ўважыць."
І апошнія грашы
За ўпакой яго душы
Мы пакінулі ў краме....

Толькі селі - неўзабаве
У пакой уваходзіць Васька:
Сустракайце калі ласка!
Жыў-здароў і хвост трубой...
Вось табе і "ўпакой"!

Што ж рабіць? Пілі за душу,
Ну а зараз - не прымушу:
Раз такая радасць, людзі -
Будзем піць! А,мо, не будзем?
ЧЫМ ПАСКУДЗІЦЬ РОТ ГАРЭЛКАЙ,
ЛЕПЕЙ ЛЁТАЙЦЕ НА "СТРЭЛКІ"!!!