Спат. Ы. канне

Светлана Рыжкова 3
   Напаткаліся  суседзі - 
   прыпыніліся ў бяседзе,
   і ,саслаўшы на пагоду,
   ён паклікаў на прыроду:
-У асабістых інтарэсах
   прагуляемся да лесу,
   пагуляем па палянцы -
   зробим сэрцу ачуханцы:
   паспяваем у лесе песні,
   бо настрой – ну хоць ты трэсні!
   а яшчэ вазьмі  сяброўку,
   бо ўдваіх ісці нялоўка.
   Ды такую…, каб з  фігурай -
   у цябе ж адна халтура!
-Ой, не ведаю, суседу,
   дзе ж іх знойдзеш на бяседу:
   тая Ганна, што прыгожа,
   з дому ўцячы не можа,
   ну а Манька, без халтуры,
   дзе ні глянь – адно фігура!!!
   То ж такая на паляне
   паміж елкамі ўстране.
-Мо, удваіх няёмка будзе?
   Што на гэта скажуць людзі? –
   Так сусед траха сумеўся,
   толькі скора разгарэўся:
-Ёсць такая прапанова:
   каб заладзілася змова,
   не пашкодзіла б пагрэцца –
   бо зусім застыла  сэрца.
   нас ніхто там не ўбачыць,
   ды раней прашу прабачыць…
   Меюся табе прызнацца:
   як палезу цалавацца,
   ды скажу, што ты прыгожа,
   без цябе мне жыць нягожа
   і фігура без заганаў,
   не зважай – то я  ўжо п’яны.
   будзь са мной “запанібрата”,
   ды ісці да мяне ў хату
   і не думай  дзеля бога :
   я ж не вып’ю столькі многа!
   Пасядзелі, закусілі,
   песень шмат нагаласілі...
   Толькі думкі павяліся –
   розум з целам разышліся...
   Сонца села за сяло
   і суседа "панясло":
-Я цябе амаль не бачу.
   Сядзь паблізу, будзь удзячна.
   Да цябе такая справа :
   дужа ты прыгожай стала!
   У цябе такія ногі,
   рукі, зубы,  позірк строгі!!!
   Ты – прыгожая жанчына,
   я  – прываблівы мужчына,
   дык дазволь мне, калі ласка,
   паспытаць жаночай ласкі!
-А з чаго ж такія словы?
   Мо ты, братка, нездаровы?
   Ды з якой такое трасцы
   я сумела спадабацца?
   І калі ж ты ў гэтым свеце
   прыгажосць маю прыкмеціў?
-Сёння! Як з табой спаткаўся,
   дык адразу ж закахаўся!
   Зглузду  з’ехаў  я , няйначай,
   калі зноў цябе  ўбачыў...
   Мусіць, выпіў я багата!
   Што ж,  хадзём да мяне у хату!??