***

Елена Насёк
С русского: Вячеслав Светлов http://www.proza.ru/2012/02/09/1453

Пара нязбытных пажаданняў,
Няясных сноў, сустрэч былых,
Сумненняў і расчараванняў,
Дарэмных слоў і марных крыўд.
Так сама глупстваў неймаверных,
Што клічуць да зманлівых мар,
Пачуццяў простых, але верных,
Што ладны нарадзіў абшар.
Прырода – ты вакол дзівосна:
Снягі, туманы і дажджы...
У шчасце трэба верыць моцна,
Пара наступіць – сапраўды!