Ваучыная зграя

Сидоров Георгий
Ваўчыная зграя

Ваўчыная зграя
Не чуе вецер
Ваўчыная зграя
Ляціць па свеце
Ваўчыная зграя
Ужо засціць сонца
Ваўчыная зграя
Душы рве бясконца…

Недзе ў цёмных нетрах пушчы
Разбівае вецер хмары
Між ялінаў невідушчых
Ходзіць нехта ў гушчары.

І адзіны дзень у годзе
Замаўкае гукаў рэха
Падуладныя прыродзе
Навальніцы сыплюць з меха.

Толькі чутны спеў маланак
Словы вострыя спрадвеку
Сустракаюць зноў світанак
Без улады чалавека!..

Ваўчыная зграя
У цемры знікае
Ваўчыная зграя
Свой шлях абірае
Ваўчыная зграя
Мільгае паўзмрокам
Ваўчыная зграя…
Навалай далёкай…