Восень

Махнач Сергей Юрьевсын
Кляновы ліст*  пад ветру свiст,
Ляцiць, кружыцца. 
Напэўна,  восень шле  мне лiст*,
Пасланне быццам.
Яго чырвоныя радкi -
Нiбыта вены
Паднятай угару рукi,
Актрысы .
…………………Сцэны
Няма.  Замест яе  ёсць парк,
Дзе восень  грае .
А лiст кружыць. I будзе так.
Паверыць раю.
I  я зьбяру лiсты ў далонь,
Як сшытак вершаў.
Вiдаць,  у восеньскi палон
Я трапiў першы.

*лiст(бел.) – лист, письмо.
23.09.2012