Нельга рухацца назад

Махнач Сергей Юрьевсын
Люты марыць зьбегчы зноў
Раўчукамi ўздоўж дарог.
Адпусьцiў маю любоў
Лёд няпрошаных трывог.
Прабiваецца трава
Cкрозь амаль сышоўшы снег.
Вось i пройдзена глава…
Калі ты яшчэ ня збег -
Не зацыклiвайся «на»,
Не хвалюйся вельмі «ад».
Проста - новая вясна,
Нельга рухацца назад.