Чаго маучыш ты...

Анна Галимская
Чаго маўчыш ты,
Вялікі, прыгожы горад,
Няўжо не чуеш бяды,
Няўжо не чуеш ты холад?

З тваіх магутных дубоў,
Як дождж, асыпаецца лісце,
Яно не мае гадоў,
Яно памірае калісьці...

Зусім звар`яцелая восень
Кідаецца ветрам у твар.
Адзінока іду па дарозе,
Нясмела мне свеціць фанар.

Я не ведаю, што я шукаю,
І чаго ад жыцця мне чакаць.
Можа ў горада ціха спытаю,
Калі перастане маўчаць.

Мы размову вядзём на "ты",
Я люблю на яго пакрычаць,
Быццам так уцяку ад бяды,
Быццам так перастану дрыжаць.