Дзе мне цябе шукаць

Анна Галимская
Дзе мне цябе шукаць,
Падкажы калі ласка шэптам,
І я буду ізноў чакаць
Твой прыход на дарозе летам.

Падкажы, дзе цябе спаткаць,
Для якой ты створан навукі,
І я буду заўжды кахаць
Твае вочы, ласкавыя рукі.

Падкажы, як цябе назваць,
Калі біты посуд з падлогі
Асцярожна буду збіраці
Пасля, як пасварымся трохі.

Не спрабуй ад мяне хавацца,
Я знайду цябе, усюды чую,
Як тваё хутка сэрца б'ецца,
Яно мусіць дайшло да адчаю.

Ціха стогне ўжо гэтай ноччу,
Цяжка мне на душы за гэта,
Вось таму гэдак хутка крочу
Ад цябе і нашага лета.

З часам знойдзеш прыгожую дзеўку,
Мяне возьме северны вецер,
Задурманіць марозам голоўку
І з сабой забярэ ў Піцер.