Вiруе крызiс, нiбы завiруха...

Елена Матвиенко Кобзева
http://www.stihi.ru/2012/12/08/7518

* * *

Віруе крызіс, нібы завіруха.
Здаецца, зачыні ўсе дзверы глуха,
Падушку шчыльна прытулі да вуха
І моцна спі да лепшае пары.
Ды ні ў душы, ні на стале не пуста:
Есць шкварка з чаркай і пірог з капустай,
І з новых вершаў торт слаены тлусты
Я прапаную сення вам, сябры.

За  круглы стол і кубак моцнай кавы,
Што крытык мой абганьбіў неласкава,
Калі ішоў з гасцей (такая справа!),
Я запрашаю шчыра, як заўжды.
Прыйшлі сябры – ці ж гэта мне не свята?
Нам выстачыць і кавы і гарбаты,
І расплывецца па куточках хаты
Натхнення свежы водар малады.

І веру я, што тонкі водар гэты
Уздыме дух бадзеры нам, паэты,
І дапаможа ўсім дайсці да мэты,
Нягледзячы на крызысаў вятры.
Не выклікае ў мяне сумнення,
Што есць у душах гонар і сумленне.
І не разтрошчыць наша пакаленне
Ніякі крызіс, чорт яго бяры.


23.12.2008 - 03.01.2009