Аднойчы - слова песни

Джулиас Хайд
Аднойчы ўсё скончыцца:
Пажаўцелыя лісты з друкаванымі вершамі
Паляцяць на падлогу адшукаць, нарэшце, спакой.
Аднойчы ўсё скончыцца:
Паліто зашпіліўшы, я выйду на лесвіцу,
Пазабыўшыся назаўжды развітацца з табой.
Квіток у адзін кірунак, мой цягнік адыходзіць у дзесяць.
Мне потым прыйдзе рахунак за тое, чаго не было.
Толькі мне не застацца ўспамінамі, думкамі,
Я сумленна жыццё перакрэслю чыгункаю -
Выйсце ў неба знайду праз халоднае мутнае шкло.

Аднойчы ўсё скончыцца:
Ты не будзеш злаваць мяне сваімі турботамі,
Перашкодзіць, блытаць мае думкі і скарачаць сон.
Аднойчы ўсё скончыцца:
Я не буду запісывацца на сустрэчу ў суботу,
Каб сказаць цябе тое, што табе як палярніку слон.
У цябе жывуць твае мары, у мяне - архіўныя файлы
Ды яшчэ дзесяць гігаў таго, чаго не было.
Толькі мне не застацца ўспамінамі, думкамі,
Я сумленна жыццё перакрэслю чыгункаю -
Выйсце ў неба знайду праз халоднае мутнае шкло.

Аднойчы ўсё скончыцца:
Лабірынты метро і гітарныя рыфы,
Нашы словы, усмешкі і кілабайтамі фота...
Аднойчы ўсё скончыцца.
Я адказ не адпраўлю, таму што ёсць справы,
Ці таму што ў нябёсах няма Інтарнэта...
Бо ў мяне захавалася недзе зашмат непраслуханых песен,
Дзе калісьці спявалі пра тое, чаго не было.
Мне з табой не застацца ўспамінамі, думкамі,
Я сумленна жыццё перакрэслю чыгункаю -
Выйсце ў неба знайду праз халоднае мутнае шкло.

23.12.2011 г.
P.S.: Вялікі дзякуй за натхненне гурту J:Mors.