Я дзякую табе...

Надежда Верас
              стихи на белорусском языке

Я дзякую табе, Гасподзь мой шчыры,
За ўсё, што добрае ў жыцці даваў,
І літасцевы быў,  і справядлівы,
Лягчэйшую дарогу мне шукаў.

Я дзякую за ранак і змярканне,
За сонечныя промні і дажджы,
За першае і моцнае каханне,
Што ў сэрцы мне пакінула сляды…


Я дзякую табе за смех дзіцячы -
Паклон табе мой нізкі да зямлі…
Нічога б не хацела перайначыць,
Каб толькі родныя мае са мной былі!..