Перамога. День Победы. Перевод на белорусский язык

Махнач Сергей Юрьевсын
Перамога, так была далёка ты,
Як развеяная з попелам Хатынь.
З гэтым болем крочыў кожны па зямлі,
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам на плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах:
Перамога! Перамога!
Перамога!

Дні і ночы мы гублялі маладых,
Толькі потым білі ворага пад дых.
Дні і ночы партызаны бой вялі
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам на плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах:
Перамога! Перамога!
Перамога!

Прывітанне, мама, мы дайшлі не ўсе.
Басанож хачу прабегчы па расе.
Паў-Еўропы прапаўзлі мы, паў-Зямлі
Гэты дзень мы набліжалі як маглі.
Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах
Гэта свята з сумным грузам  на плячах
Гэта радасць са слязамі на вачах:
Перамога! Перамога!
Перамога!
18.11.2012


Аўтар арыгiнальнага тэксту Уладзiмiр Харытонаў (1975)