Палессе

Дочка Большой Медведицы
Палессе,Палессе - як казка, як песня,
Зямля пад бусліным крылом.
Узвяваеца мара ў высь паднябесся
Пра родны мой край і мой дом.

Мой мілы прастор, дзе ў ліпені травы
Схіляцца да самай зямлі,
Дзе верасень фарбы пралье на дубравы,
Кастрычнік запаліць агні.

Зімой завіруха ўкутае коўдрай
Край дзікіх балотаў, лясоў...
Вясна абагрэе замерзлае сэрца -
Каханне абудзіцца зноў.