Хроники пенсионерского выбора

Олег Буйницкий
МінскіЯ  Хронікі. Хронікі пэнсіянэрскага  “выбару”.
 
ПрычапІлась  жонка да мяне:
 –  Што ты, козлік, пЯлішся ў люстэрка?
Маладзейшую знайшоў  “на старанЕ”?
Можа з ёй  хлябаў ужо гарэлку?

 –  Можа ўжо яе папрыціскАў,
ды за ціцькі лапаў, стАры гад ты!?
Можа ўжо намЕрыўся ўцякАць,
дык, глядзі, павыдзеру ёй  пАтлы!

–  Я ж  з табю, сволач, колькі год,
як з замежным ворагам ваюю!
Ведаю ўсе думкі  напярОд!
Гадасці прашчала!
А  такую…

Я, канешне, вытарашчыў вочы,
рот разявіў ад такой напАсці…
  – З глузду з’ехала?
Няма на дзевак мочы!
Ты, аднаО –
маё, навекі, “шчАсце”!

–  Я ж  зусім іноя сёння мЫслю,
патаму й  чашу патЫліцу,
вось,
рэкляму вЫглядзеў ў газЭце!
Патаму ў люстэрка пялю пЫсу,
што зубоў ў мяне, дурнІца,
засталОся толькі дзесяць…

Двадцаць два згубіў ў жыцці з табою!
І ня то што яблыка пагрызці…
На мясцО гляжу з таскОю…
Як таскУ маю табе мне выразіць?..

А ў рэкляме, глянь, як скАліцца…
Галлівудскі Джоні…
Жэнька Дэп! Аж зАвідкі бяруць….
Я так, кахАная, рашыў: ня буду маяцца!
Іду к дантЫсту!
Будзь, што будзь!

Бо, столькі смАчнага ў магАзіне…
Як атрымаю “пэнсіён”(дантЫставая маць!),
хажу, сліну пушчАю… Гадзіна!
Купіць – куплю.
А чым буду жаваць?

–  І колькі ж Жэнькі Дэп аскАл каштУе?-
паглЕдзеўшы рэкляму, жонка кАжа.
Я адказаў…
Яна жа…  як залямантУе…
–  Ня думай дАжа!

МясцА  схацЕлась?  Ой-ё-ёй!
Мазгамі мог пашавяліць?
Калі аплацім “галлівуд” твой,
ў магАзін можна не хадзіць!

Сяжу. Гляжу. На Жэньку Дэпа…
Жывуць жа людзі…
ЖрАтва ёсць…
І ёсць чым жраць…
А тут… Такое “шчасце” будзе:
купляеш зубы -
каб у трунЕ  прыгожым выглядАць…
**+**
10 снежня 2012г.
(**люстэрка – зеркало; дмкі – мыслі; каханая – любімая;
лямант – вопль; труна – гроб).