2 Чырвоныя ружы

Елена Воронько
                Інтэрнэт сябру У.Ш.
                з вялікай удзячнасцю
                за ідэю верша

Чырвоныя ружы на белым сумёце
Галоўкі схілілі нібыта ў сумоце.
Хто іх тут пакінуў, кагосці чакаў,
Аб нечым ён марыў, сустрэцца жадаў.

Чырвоныя ружы... У белы сумёт
Кінуты мары і думак узлёт.
Яна не прыйшла – абяцанні забыты.
Чырвоныя “кроплі”  па снезе разліты.

Чырвоныя ружы – эмблема кахання.
Ці можа мароз паўплываў на спатканне?
(Бывае надвор’е – прычына настрою.)
Здаецца, каханне прайшло стараною.

Чырвоныя ружы, чым вы вінаваты?
Са снега падняўшы, нясу іх да хаты.
Да сэрца шчыльней я букет прыціскаю.
“Замерзла” каханне, а вас – захаваю.

Чырвоныя ружы  - у вазе крыштальнай.
Не веру, што будзе зіма развітальнай.
На кветкі гляджу з марай-думкай адной:
А можа каханне ўваскрэсне вясной?!

Чырвоныя ружы – вы боль мой далёкі.
На сэрцы, таксама, я маю апёкі.