Снежань - Декабрь

Анна Будзько
Пераклад на беларускую мову верша
Міколы Казакевіча " Грудзень"
http://www.stihi.ru/2012/12/13/6536



      Снежань




Вось зіма, свет закутаны белым,
Снежань ветрам і снегам сячэ.
Дрэвы раптам усе пасівелі,
І мароз паціхе'ньку пячэ.

У снежні снегам пакрыты дарогі,
Можа з гэтага назва пайшла.
Людзі б'юць на дарогах тых ногі,
Ідучы ад сяла да сяла.

Як ні йсці, калі святы насталі:
Тут - Андрэя, а там - Мікалай,
А зіма па-сапраўднаму стала,
І цяпла да вясны не чакай.

Мікалай, Новы Год - дзецям свята,
Пагуляць і дарослым ні грэх,
З лесу ёлачку возьмуць да хаты.
Будзе ў хаце і радасць, і смех.

Хоць прырода не спіць, але дрэмле,
Пад снягамі мароз не бярэ.
І другога ратунку не трэба,
Не памерзнуць карэнні ў дрэў.

Снежань! Гэта зіма наступіла,
Нос хаваць трэба, каб не адмерз.
Дрэвам шчодра прыкрас прыкупіла,
Зачарована спіць дзіўны лес.