Вiцебску

Оля Светайло
Мне б хацелася на дзень стаць мастаком,
Узяць у рукі пэндзаль, фарбы і паперу,
Зрабіць жывы малюнак-напамінак,
Дастаўшы белы ліст вялікага памеру.

На той карціне я б намалявала горад,
Людзей у шматпаверхавых дамах,
Маланку ў небе ў даждлівы поўдзень,
Або як сонца ўвечары хаваецца за дах.

Намалявала б ноч, ды ў далонях зоркі,
Асвятленне ад ліхтарыкаў нібы маяк,
Прызнанне, крэйдай кімсці на асфальце
Зробленнае. Але нажаль, я не мастак.

Мабыць лепей было б стаць фотааматарам,
І кожны дзень добрыя здымкі рабіць.
Ды й так назіраць за змяненнем абставін,
Застылыя моманты, каб не забыць.

Здымаць скрыжаванні дарог ды машыны,
Музыкаў, што ля Ратушы спяваюць аб жыцці,
Агні начнога гораду, і цеплыя фантаны,
І першы жоўты ліст як абвяшчэнне восені.

Мне б хацелася на дзень стаць іншаземцам,
Які ў Віцебск завітаў у першы раз.
Каб я дзівілася той чысцінёй і святамі,
Якімі горад дыхае падчас.

Так, крок за крокам, рухацца ў натоўпе,
І чуць гісторыю аб тым, як горад рос,
Як будавалісь помнікі ды вуліцы,
І як узносілі паверхі да нябёс.

А мабыць лепей было б стаць гісторыкам,
Каб дазнавацца самаму ды без нагод
З рукапісных крыніц вывучаць дасканала
Яго жыццяпіс у тысячу год.

Адкрыць для сабе яшчэ нешта святое,
Што нікому раней не вядома было –
Тонкую нітачку з клубку гісторыі,
Нібыта ў канцы танэля святло.

Мне б хацелася на дзень стаць рэжысёрам,
Каб засняць пра горад самы лепшы фільм,
Дзіўны, незвычайны, ды сапраўдны,
А потым паказаць яго ўсім.

Засняць дабрыню, шчырасць, ветлівасць, шчасце,
Хвілінкі сумоты ў журботнасці час,
Надзеі, падзеі, смех і радасці слёзы,
І як хтосці пакахаў у першы раз.

А мабыць лепей было б стаць чараўніком,
Каб усе тыя пачуцці ў людзей абудзіць.
Каму не дастане – падзяіцца кавалачкам,
Ды й казку і мары сюды пасяліць.

Але ж я не мастак, не іншаземец,
І тым уж больш я не чараўніца.
Я толькі рыфмую радкі як умею,
Удзень, ці ўначы, калі мне не спіцца.

Хацелася мне напісаць пра мой горад,
Найпрыгажэйшае неба, вядомае мне,
Тры лічбы: дзевяць, сем, чатыры.
Мой родны горад Віцебск на Дзвіне.