Вакзальнае

Оля Светайло
Ты памятаеш, як у першы раз я падыйша да цябе і спытала,
Колькі зараз часу і як даехаць хутчэй да вакзалу?

А ты стаяў ды маўчаў, не ведаючы, што сказаць у адказ,
Бо таксама спяшаўся на цягнік, і таксама быў у гэтым горадзе ў першы раз.

Мы тады удваіх злавілі таксі, і расплочваліся адзін за другога,
Не знайшоўшы нават незвычайнага ў гэтым нічога.

А потым мы ехалі ў адным вагоне, памяняўшыся з пасажырамі месцамі,
Жартавалі і гучна смяяліся, перабіваючы сон людзям на суседніх паліцах.

Я была ўпэўнена, што мы абавязкова зноў сустрэнемся, калі на развітанне абняліся на вакзале,
Вось і сустрэліся. Зноў. На тым жа месцы. І адразу адзін аднаго пазналі.

Стаім, маўчым, глядзім, не падыходзім, і чакаем ужо паўгадзіны
Я – мужа з камандзіроўкі, а ты – з летніка дзесяцігадовага сына.